Top.Mail.Ru

Робасабака кітайскай распрацоўкі развіў рэкордную хуткасць

Ён дагнаў лепшых спрынтараў.



Падчас аднаго з нядзельных ТБ-шоу робат-сабака кітайскай распрацоўкі здолеў развіць хуткасць 10,3 м/с, зраўняўшыся па гэтым паказчыку з лепшымі спартсменамі-спрынтарамі планеты, перадае «Сіньхуа».

Падчас забегу чацвераногі робат па мянушцы Хэйбаа (Чорная пантэра), вагой 38 кг і ростам 0,63 м, пабіў папярэдні сусветны рэкорд па хуткасці для падобных машын, які належаў кампаніі Boston Dynamics і іх робату WildCat.

На відэа, паказаным у эфіры Цэнтральнага тэлебачання Кітая, бачна, як «Хэйбаа» дасягае ўражлівай хуткасці на бегавой дарожцы. Нагадаем, што сусветны рэкорд Усэйна Болта на дыстанцыі 100 м складае 9,58 секунды, што азначае хуткасць 10,44 м/с.

«Хэйбаа» быў упершыню прадстаўлены ў студзені. Тады ён паказаў дзіўную частату крокаў — 5 раз у секунду, стаўшы адным з самых хуткіх чатырохногіх робатаў у свеце. З’яўленне гэтай новай распрацоўкі стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву паміж інавацыйным інстытутам пры Чжэцзянскім універсітэце, які спецыялізуецца на чалавекападобных робатах, і стартапам Mirror Me з Ханчжоу.

Нядаўна мадэрнізаваны «Хэйбаа» зараз пераўзыходзіць большасць людзей у спрынце, але ўсё яшчэ адстае ад «хуткасных» жывёл, такіх як гепарды, страусы, віларогі.

У перспектыве робапёс можа прымяняцца для аказання дапамогі падчас стыхійных бедстваў і ў лагістыцы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю