Top.Mail.Ru

Робаты з ШІ замянілі рэгуліроўшчыкаў ў Кітаі

У некаторых буйных гарадах Кітая на дарогах працуюць не толькі праваахоўныя органы, але і робаты, якія дапамагаюць у патруляванні. У Ханчжоу можна сустрэць памочніка-рэгуліроўшчыка, які сочыць за скрыжаваннямі, сінхранізуе жэсты са святлафорамі і нават робіць заўвагі парушальнікам, піша mlyn.by.

Гэта аўтаномны патрульны робат са штучным інтэлектам, распрацаваны кампаніяй Zhejiang Supcon Information Technology. Ён бярэ на сябе руцінную работу на скрыжаваннях, каб разгрузіць паліцыю. Яго выкарыстоўваюць на дарогах і магістралях у рамках праграмы «разумны горад».

Што ўмее гэты робат

Робат паказвае стандартныя жэсты, арыентуючыся на сігналы святлафора, і выкарыстоўвае электронны свісток. Акрамя таго ён сочыць за веласіпедыстамі і самакатчыкамі. Дзякуючы камерам з ШІ ён выяўляе язду без шлема, перагруз, няправільную паркоўку і пераход дарогі ў неналежным месцы.

Таксама дзякуючы нейрасетцы робат адказвае на пытанні ўдзельнікаў дарожнага руху, можа дапамагчы скласці маршрут да зададзенага пункта або выклікаць дапамогу.

Як правіла, робат робіць да 3500 галасавых заўваг у дзень, а таксама праводзіць звыш 500 дыялогаў з грамадзянамі.

Зараз у Ханчжоу працуюць 15 такіх робатаў. Яны могуць працаваць па 8 гадзін без падзарадкі. Агулам механізмы ўжо адпрацавалі больш за 10 000 гадзін, дапамагаючы паліцыі на марафонах, уступных іспытах і ў святы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю