Top.Mail.Ru

Рост напружанасці каля заходніх граніц Беларусі і Расіі мае беспрэцэдэнтны характар

Аб гэтым заявіў на брыфінгу начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў, паведаміла БелТА.


«Захоўваецца значная прысутнасць кааліцыйных і нацыянальных войскаў у непасрэднай блізкасці ад граніц Беларусі і Расіі, нарастае іх ваенная актыўнасць, інтэнсіўнасць і маштабы сумесных вучэнняў. Актыўна ўдасканальваецца аператыўнае абсталяванне тэрыторыі рэгіёна з мэтай скарачэння тэрмінаў перагрупоўкі войскаў НАТА да граніц арганізацыі, — адзначыў Андрэй Сердзюкоў. — Замест пошуку альтэрнатыўных шляхоў палітычнага дыялогу пашыраецца спектр санкцыйных мер, што прымаюцца краінамі Захаду, развязваецца агрэсіўная інфармацыйная кампанія. Усё гэта сведчыць аб тым, што ва ўмовах глыбокай і імклівай трансфармацыі глабальнага светапарадку абстаноўка ў зоне адказнасці АДКБ і дынаміка яе змяненняў патрабуюць нашай павышанай увагі і гатоўнасці да адэкватнага і эфектыўнага рэагавання».

У Беларусі ў верасні плануецца правесці тры вучэнні АДКБ, паведаміў Андрэй Сердзюкоў. Пройдуць сумеснае вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання «Узаемадзеянне-2025», спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2025», матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2025». «Пры гэтым задумы гэтых вучэнняў плануецца цесна ўвязаць з мэтамі сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025», — падкрэсліў Андрэй Сердзюкоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю