Top.Mail.Ru
219

Рост працягваецца: сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 2758,6 рубля

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2025 года склала 2758,6 рубля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Самая высокая сярэдняя заработная плата зарэгістраваная ў Мінску — 3653,5 рубля. У Мінскай вобласці яна была роўная 2800,2 рубля, Брэсцкай — 2470,2 рубля, Гродзенскай — 2468,7 рубля, Гомельскай — 2444,9 рубля, Магілёўскай — 2315,6 рубля і Віцебскай — 2286,1 рубля.

Што датычыцца размеркавання даходаў па відах дзейнасці, то самыя высокія заробкі ў кастрычніку былі зафіксаваны ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — 5960 рублёў. Работнікі фінансавай і страхавой дзейнасці зараблялі 3992,2 рубля, будаўніцтва — 3677 рублёў, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3390,9 рубля, прамысловасці — 2912,2 рубля, транспартнай дзейнасці, складзіравання, паштовай і кур’ерскай дзейнасці — 2694,1 рубля.

Адзначым, што месяцам раней намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь складала 2746,4 рубля.

Варта сказаць, што па выніках дзевяці месяцаў года ўзровень грашовых даходаў насельніцтва вырас. Так, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—верасні 2025 года склалі 110,2 % да аналагічнага перыяду мінулага года. 

У Белстаце растлумачылі, што ў агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,4 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 21,9 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,4 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю