Top.Mail.Ru

Рост тавараабароту, культура, міжпарламенцкія сувязі. Качанава аб умацаванні ўзаемадзеяння з Узбекістанам

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава выказалася аб напрамках развіцця супрацоўніцтва з Узбекістанам падчас сустрэчы са старшынёй Сената Олій Мажліса гэтай краіны Танзілой Нарбаевай у пашыраным складзе, перадае  БелТА.



Наталля Качанава адзначыла, што праводзіць такія сумесныя мерапрыемствы стала добрай традыцыяй дзвюх краін. «Гэта важкі ўклад у супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і народамі», — падкрэсліла яна.

000021_1756797180_735015_big.jpg 

У першую чаргу старшыня Савета Рэспублікі павіншавала дэлегацыю Узбекістана З Днём незалежнасці, які прайшоў 1 верасня. «Мы шчыра віншуем Вас з гэтым святам, шчыра радуемся поспехам, якія сёння ёсць ва Узбекістана. Мы ведаем, якая сёння праводзіцца сур’ёзная палітыка ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця і якая ўвага надаецца народу Узбекістана, моладзі, жанчынам. Гэта гонар і адказнае стаўленне да свайго народа. Мы шчыра рады таму, што сёння Узбекістан развіваецца вельмі эфектыўна», — звярнула ўвагу яна. 

Наталля Качанава нагадала, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды прыводзіць у прыклад добрыя адносіны, якія складваюцца ў нашай краіны з Узбекістанам. «Танальнасць у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі задаюць нашы кіраўнікі дзяржаў. Іх добрыя адносіны, іх братэрскія адносіны-пацверджанне гэтаму. І мы, вядома, павінны рабіць усё для таго, каб усе пагадненні і дамоўленасці, якія дасягнуты на вышэйшым узроўні, рэалізоўваліся эфектыўна», — заўважыла яна. 

Напамін пра сяброўства двух народаў асабліва сімвалічны ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі. «Тады наш брацкі савецкі народ плячом да пляча абараняў нашу Айчыну. Гэта падмурак, які аб’ядноўвае нас многія гады», — заявіла Наталля Качанава. 

На заўтра запланавана першае пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі, якое пройдзе ў рамках III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму ў Віцебску. 

000021_1756797180_735015_big.jpg

«У нашых краін добрая нарматыўна-прававая база. І перад намі стаіць задача-дасягнуць $1 млрд (тавараабароту. — Заўв. БелТА). Трэба да гэтага імкнуцца. Я ўпэўнена, што мы гэтай лічбы дасягнем. Наша супрацоўніцтва па Міжпарламенцкай лініі таксама ўносіць свой уклад у прасоўванне гандлёва — эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — сказала Наталля Качанава.

Пацвярджэннем гэтаму старшыня Савета Рэспублікі назвала правядзенне ўжо трэцяга беларуска-ўзбекскага бізнес-форуму, які таксама ўносіць сваю лепту ва ўмацаванне нашых эканамічных сувязяў.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю