Top.Mail.Ru
257

Рост у 2,2 раза: павялічваецца попыт на зарадку электратранспарту

У стылі «электра».


Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас пасяджэння калегіі Мінэнерга па выніках работы за першы квартал бягучага года.
Падчас калегіі была адзначана тэндэнцыя росту электраспажывання, асабліва — насельніцтвам на мэты ацяплення, гарачага водазабеспячэння і харчавання. За першы квартал 2025-га гэты паказчык склаў 480 мільёнаў кВт•г і вырас у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года на 29%.
— Гэта самая хвалюючая тэма для насельніцтва, і мы павінны прыкласці максімум намаганняў для задавальнення попыту на магчымасці электранагрэву, — сказаў Дзяніс Мароз.
Таксама назіраецца імклівае павелічэнне выкарыстання электраэнергіі на мэты зарадкі электратранспарту: паказчык вырас больш чым у 2,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 16,6 мільёна кВт•г.

Профільны міністр падкрэсліў, што такі ж аб’ём электраэнергіі быў спажыты зараднымі станцыямі на працягу ўсяго 2023 года. Ён звярнуў увагу, што гэтая тэндэнцыя захаваецца.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю