Top.Mail.Ru
235

Ротчанкаў: У найбліжэйшыя пяць гадоў прывязка да рэгіёнаў на нумарах застанецца

Тэхнічная магчымасць адысці ад прывязкі нумароў аўтамабіляў да рэгіёнаў існуе, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў, паведамляе Sputnik.



«Мы ўжо на сённяшні дзень тэхнічна прапрацавалі гэты варыянт, каб наогул была магчымасць адысці ад рэгіёнаў. Магчымы нават варыянт такі — гэта нумарны знак: дзве літары, тры лічбы і зноў дзве літары. Гэта значыць колькасць элементаў нумарнога знака застанецца такая ж, але з ужываннем літар. Гэта дазволіць нам мець больш... камбінацый», — растлумачыў начальнік ДАІ.

Аднак, паводле яго слоў, пакуль камбінацый хапае, а значыць, у найбліжэйшыя пяць гадоў пытанне адмовы ад рэгіянальнай прыналежнасці аўто разглядацца не будзе.

Раней паведамлялася, што ў 2025 годзе ў Мінску пачалі выдаваць нумары з лічбай «8», таму што камбінацыі з «7» заканчваюцца. У рэзерве застаецца «9», якую, хутчэй за ўсё, будуць выкарыстоўваць у Мінскай вобласці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю