Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені — красавіку 2026 года склаў 34,7 млрд рублёў, або 106,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — красавіка 2025-га. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 31,8 рубля супраць 28,5 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 96,2% рознічнага тавараабароту краіны, у студзені-красавіку 2026 года склаў 33,4 млрд. рублёў, або 106,6% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот у студзені-красавіку 2026 года склаў 58,3 млрд рублёў, або 98% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-красавіка 2025-га.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-красавіку 2026 года склаў 2,4 млрд рублёў, або 99,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-красавіка 2025-га.