Top.Mail.Ru
236

Рознічны тавараабарот у студзені-красавіку 2025-га перавысіў 30 мільярдаў рублёў.

Пакупкі ў радасць

У прыватнасці, ён склаў 31 мільярд рублёў, або 110 % у супастаўных цэнах да аналагічнага ўзроўню 2024 года.

Па даных статыстычнага ведамства, аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 28,3 рубля супраць 24,1 рубля за аналагічны перыяд 2024-га.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 95,6 % рознічнага тавараабароту краіны, у студзені—красавіку 2025-га склаў 29,7 мільярда рублёў, або 110,8 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот за гэты перыяд склаў 58 мільярдаў рублёў, або 96,6 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня—красавіка 2024 года.

Што датычыцца тавараабароту грамадскага харчавання, то за чатыры месяцы гэтага года ён дасягнуў планкі ў 2,1 мільярда рублёў, або 104,8 % у супастаўных цэнах да аналагічнага ўзроўню мінулага.

Фота БелТА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю