Top.Mail.Ru

Розыгрыш Кубка Салея-2025 па хакеі стартуе 31 ліпеня

Стаў вядомы каляндар другога па значнасці клубнага турніру ў айчынным хакеі — Кубка Руслана Салея, паведамляе БелТА.



На першым этапе 14 каманд — удзельніц Кубка краіны будуць падзелены на дзве групы па сем клубаў, кожны з якіх правядзе па шэсць гульняў. Фармат правядзення другога этапу ў гэтым годзе зменены: замест кваліфікацыйных матчаў і «фіналу чатырох» каманды чакае класічны плэй-оф, куды выйдуць па чатыры лепшыя калектывы з кожнага пула. Усе стадыі накаўт-раўнда будуць складацца з аднаго паядынку.

Групу «А» склалі чэмпіён Беларусі мінскае «Юнацтва», салігорскі «Шахцёр», гродзенскі «Нёман», «Дынама-Маладзечна», «Брэст», «Ліда» і «Авіятар» з Баранавіч. У пул «Б» трапілі жлобінскі «Металург», «Віцебск», «Гомель», наваполацкі «Хімік», аршанскі «Лакаматыў», «Магілёў» і смаленскі «Славуціч». Матчы групавога этапу пройдуць з 31 ліпеня па 19 жніўня. Першай гульнёй турніру стане сустрэча «Металурга» і «Славуціча».

Дзеючым уладальнікам Кубка Салея з’яўляецца «Юнацтва», якое ў мінулагоднім фінале абыграла «Шахцёр» з лікам 4:3. Усяго ў сталічнага клуба рэкордныя сем перамог у турніры, таксама трафей у розныя гады заваёўвалі мінскія «Дынама» і «Керамін», «Гомель», «Металург», «Нёман» і «Віцебск».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю