Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пасля размовы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым заявіў, што Масква рыхтуе дакумент з патрабаваннямі аб спыненні агню ва Украіне. Пра гэта паведамляе ТАСС.
«Мы абмеркавалі некалькі рэчаў. Ён растлумачыў мне, што Расія будзе рыхтаваць дакумент, які змяшчае іх патрабаванні аб спыненні агню, што прывядзе да больш шырокіх перагавораў, — сказаў Рубіа ў інтэрв’ю тэлеканалу CBS News. — Падчас тэлефоннай размовы ён паведаміў, што яны працуюць над ідэямі і патрабаваннямі, якія дазволяць рушыць наперад на шляху да спынення агню і далейшым перагаворам».
Фота: Getty Images