Top.Mail.Ru
84

Ругінене: Літва можа разгледзець прапанову Коўла аб сустрэчы з Беларуссю на ўзроўні намеснікаў міністраў

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што Вільнюс можа разгледзець прапанову спецпасланніка ЗША Джона Коўла правесці сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні намеснікаў міністраў. Пра гэта паведамляюць літоўскія СМІ. Расказала БелТА


Паводле яе сцвярджэння, для магчымасці аднаўлення такога дыялогу існуе некалькі ўмоў.

Раней Джон Коўл заклікаў Вільнюс пачаць дыялог з Мінскам, а таксама заявіў пра зацікаўленасць Злучаных Штатаў Амерыкі ў калійных угнаеннях з Беларусі. У інтэрв’ю аднаму з літоўскіх СМІ Коўл адзначыў, што беларускія калійныя ўгнаенні маглі б быць вельмі карысныя ЗША і павінны пастаўляцца праз Літву. Спецпасланнік выказаў надзею на тое, што Літва пагодзіцца правесці двухбаковую сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні намеснікаў міністраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю