Рух часова абмяжуюць на пр-це Машэрава ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.
У сувязі з правядзеннем работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця на ўчастку пр-та Машэрава ад вул. Ціміразева да пр-та Пераможцаў з 22:00 6 жніўня да 05:30 7 жніўня будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў.
З 22:00 7 жніўня да 05:30 8 жніўня будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўчастку пр-та Машэрава ад пр-та Пераможцаў да вул. Ціміразева.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.