На 23-м км дарогі М5 Мінск — Гомель паблізу вёскі Гузгалаўка Мінскага раёна 1 верасня рух усіх відаў транспарту ў напрамку Мінска будзе часова абмежаваны. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Рух будзе абмежаваны з 20.30 да 22.00. Гэта мера звязана з правядзеннем следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставін па справе аб ДТЗ.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршруты паездак з улікам названай інфармацыі.