З-за ДТЗ у раёне 39-га км унутранага кальца МКАД ускладнены рух з боку вул. Прытыцкага ў напрамку вул. Ціміразева. Пра гэта паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
На месца здарэння выбылі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.
Дзяржаўтаінспектары просяць улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.