Рух на ўчастку праспекта Пераможцаў у Мінску 10 мая будзе часова абмежаваны, расказаў начальнік упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч, паведамляе БелТА.
Паводле яго слоў, абмежаванне звязана з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.
Так, паралельна ўшанаванню дзяржаўных сімвалаў непасрэдна на Плошчы Дзяржаўнага сцяга адначасова будзе арганізавана шэсце з палотнішчам Дзяржаўнага сцяга па праспекце Пераможцаў.
«У сувязі з чым арыенціровачна з 10:00 да 12:00 10 мая будзе абмежаваны рух на ўчастку праспекта Пераможцаў ад праспекта Машэрава да вуліцы Арлоўскай», — адзначыў Сяргей Бабіч.
У ДАІ заклікалі ўлічваць гэту інфармацыю і загадзя выбіраць маршрут руху.