Top.Mail.Ru
96

Рух па пуцеправодзе ў Бабруйску адноўлены

Рух па пуцеправодзе ў Бабруйску адноўлены. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.



Увечары 2 сакавіка прайшла выязная нарада з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікоў міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, Беларускай чыгункі. Удзельнікамі нарады было прынята рашэнне аб аднаўленні аўтамабільнага і пешаходнага руху па адным баку пуцеправода з улікам мер па забеспячэнні бяспекі руху. Каля 23.00 рух па пуцеправодзе быў адкрыты.

Як паведамлялася, 2 сакавіка падраздзяленні МНС выязджалі па паведамленні пра пагрозу абвальвання пуцеправода над чыгуначнымі пуцямі на вул. Карла Маркса ў Бабруйску, там жа ўздоўж пуцеправода адбылося нахіленне пешаходнай дарожкі. Небяспечная зона была агароджаная, а рух транспарту арганізаваны па іншых дарогах горада.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю