На вул. Інтэрнацыянальнай часова абмяжуюць рух транспарту, паведамляе БелТА.
З-за работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця на ўчастку вул. Інтэрнацыянальнай ад вул. Гарадскі Вал да вул. Леніна з 14.00 9 жніўня да 6.00 10 жніўня будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту. Акрамя таго, з 14.00 10 жніўня да 6.00 11 жніўня будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту на ўчастку вул. Інтэрнацыянальнай ад вул. Энгельса да вул. Янкі Купалы.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.