Top.Mail.Ru
267

Рух транспарту часова абмяжуюць у Мінскім раёне 27 жніўня

На 30-м кіламетры дарогі М6 Мінск — Гродна паблізу в. Траскоўшчына Мінскага раёна 27 жніўня рух усіх відаў транспарту ў напрамку Гродна будзе часова абмежаваны. Пра гэта паведамляе БелТА.



Рух будзе абмежаваны з 11:00 да 13:00. Дадзеная мера звязана з правядзеннем следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставінаў па справе аб ДТЗ.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршруты паездак з улікам дадзенай інфармацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю