Top.Mail.Ru
337

Рыбакоў расказаў пра кантакты беларускага боку з прадстаўнікамі Белага дома і Дзярждэпу

Беларускі бок знаходзіцца ў кантакце з прадстаўнікамі белага дома і Дзярждэпартамента ЗША, з якімі абмяркоўваюцца, сярод іншага, пытанні вызвалення зняволеных. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, каментуючы тэлефонную размову беларускага і амерыканскага лідараў, паведамляе БелТА.



Прэзідэнт ЗША пасля размовы з Прэзідэнтам Беларусі ў сацыяльнай сетцы Truth Social, сярод іншага, напісаў пра тое, што абмяркоўваецца «вызваленне яшчэ 1300 зняволеных». Валянціна Рыбакова спыталі, у якім ключы ішла размова на гэтую тэму. 

«У першую чаргу, прэзідэнт Трамп падзякаваў Аляксандру Рыгоравічу за рашэнне аб вызваленні 16 чалавек. Калі ён пачаў далей гэтую думку развіваць, наш Прэзідэнт яго спыніў і сказаў: «Дональд, мы работу гэтую працягваем, мы яе актыўна вядзем», — падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі гутаркі двух лідараў Валянцін Рыбакоў.

Паводле яго слоў, беларускі бок знаходзіцца ў кантакце з прадстаўнікамі белага дома і Дзярждэпартамента ЗША, з якімі вядуцца кансультацыі ў тым ліку па гэтай тэме. «Гэта пытанне двухбаковага руху. Павінны быць прыняты пэўныя рашэнні кожнага з двух бакоў для таго, каб гэтыя пытанні паспяхова вырашыць», — канстатаваў Валянцін Рыбакоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю