Вядучы шоу «Эфект Санчэса» на тэлеканале RT Рык Санчэс пасля інтэрв’ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам адказаў на пытанні беларускіх журналістаў і падзяліўся ўражаннямі ад гутаркі з кіраўніком дзяржавы, паведаміла БелТА.
Ён расказаў, што на расійскім тэлеканале цяпер ён адчувае значна большую журналісцкую свабоду і незалежнасць, чым у амерыканскіх СМІ, дзе працаваў раней.
І ў гэтым сэнсе вельмі паказальнае інтэрв’ю з Кіраўніком беларускай дзяржавы, якое, як падкрэсліў Рык Санчэс, праходзіла як свабодная гутарка, адкрыты абмен думкамі, ідэямі без якіх-небудзь абмежаванняў або загадзя абумоўленых тэм і пытанняў. «Таму калі Лукашэнка дыктатар, то я — каралева Англіі», — іранічна заўважыў журналіст, кажучы пра свае ўражанні ад інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам.