Top.Mail.Ru

Рыхтаваць дажджавікі і непрамакальныя абутак? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на 24 верасня

У Беларусі 24 верасня ноччу па ўсходняй палове, раніцай і днём па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У начныя гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў цяпла. Днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю