Top.Mail.Ru

Рыхтуем вінаград да зімоўкі

Адразу адзначым амаль самае галоўнае: любы сталовы (не тэхнічны) вінаград, нават калі кажуць, што яго на зіму ўкрываць неабавязкова, варта схаваць. Гэта культура вельмі адмоўна ставіцца да маразоў і асабліва да моцных вятроў.


Таму вінаград трэба загадзя падрыхтаваць да зімоўкі. Па-першае, абрэжце яго за некалькі дзён да ўкрывання. Гэта варта зрабіць менавіта ў кастрычніку, бо вясной пры абразанні будзе шмат соку, што шкодна для расліны.

У абразанні лазы няма нічога складанага. Абрэжце вінаград так, каб засталіся плеці прыкладна 1,5 м даўжынёй. Прычым пакіньце толькі 3-4 з іх, астатнія смела выразайце. Выдаленне лішніх галін стымулюе рост буйных ягад і спрыяе лепшаму праветрыванню лазы.

Укрыццё для вінаграду — даволі нескладаная канструкцыя. Гэта можа быць траншэя, прасыпаная пяском, але гэта калі ў вас не застойваецца вада, калі ўчастак не пераўвільготнены. Для раяніраваных сартоў цалкам дастаткова каркаса з невысокіх металічных дуг, накрытых двума пластамі спанбонду і трэцім пластом — плёнкай. Трэці пласт накідваецца ўжо ў лістападзе, перад маразамі. Але галоўнае — зняць вінаград са шпалеры і ўкласці ў сховішча ў сухое надвор’е і на сухую «падкладку» — гэта можа быць пласт апілак, або пластыкавая пласціна, або звычайны пенапласт. Вінаград вельмі баіцца сырасці, вільгаці і можа загніць. Менавіта таму вясной трэба як мага раней прыадкрыць яго, а затым, як толькі ўсталююцца хоць бы невялікія станоўчыя тэмпературы, цалкам зняць укрыццё.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю