Кампанія KPMG China апублікавала першы даклад аб індустрыі хатніх жывёл. Паводле справаздачы, у мінулым годзе колькасць гадаванцаў у Кітаі дасягнула 430 млн, з іх 120 млн — сабак і катоў. Партнёр KPMG China па рознічным гандлі і спажывецкіх таварах Лін Ціхуа адзначыў, што індустрыя хатніх жывёл у Кітаі перажывае імклівае развіццё і дэманструе вялізны патэнцыял росту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як заўважыў Лін Ціхуа заявіў, што гэтая тэндэнцыя з’яўляецца вынікам розных сацыяльных з’яў, такіх як паскораная зрбанізацыя, памяншэнне памераў сям’і, познія шлюбы і нараджэнне дзяцей, а таксама рост колькасці людзей, якія жывуць у адзіночку. Хатнія жывёлы паступова ператвараюцца ў «эмацыянальных партнёраў» і «членаў сям’і».
Што да спажыўцоў, то, па словах Лін Ціхуа, цяпер асноўная група гаспадароў гадаванцаў — гэта маладыя і адукаваныя людзі. Больш за 60 % з іх — прадстаўнікі, якія нарадзіліся ў 1990-я і 2000-я гады, доля высокаадукаваных людзей працягвае павялічвацца. Яны больш ахвотна ўкладваюць сродкі ў здароўе і задавальненне патрэб сваіх гадаванцаў. Рыначны попыт у гэтай індустрыі становіцца ўсё больш дыверсіфікаваным: ад базавых прадуктаў харчавання, тавараў для штодзённага карыстання да высакаякаснай медыцынскай дапамогі, касметычных працэдур, паслуг па знаёмстве жывёл і сэрвісаў па ператрымцы гадаванцаў.
Паводле звестак кампаніі Statista, аб’ём кітайскага рынку паслуг, звязаных з хатнімі жывёламі, вырас з 97,8 млрд юаняў у 2015 годзе да 592,8 млрд юаняў у 2023 годзе пры сярэднегадавым тэмпе росту 25,4 %. Як чакаецца, гэты паказчык дасягне сёлета 811,4 млрд юаняў.