Аб тым, што прадэманстраваў рынак кватэр у маі, паведамляе БелТА.
«У маі ў Мінску было зарэгістравана 1015 здзелак куплі-продажу кватэр. Гэта саступае красавіцкаму выніку (1104), аднак частка здзелак яшчэ будзе дааформлена ў чэрвені — так што выніковы паказчык за май апынецца вышэйшым», — расказалі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.
Сярод абласных цэнтраў лідарам па колькасці здзелак у маі стаў Гродна — 240, што перавышае ўзровень красавіка. У іншых абласных цэнтрах зафіксавана зніжэнне. У Гомелі колькасць здзелак вярнулася да звычайных значэнняў — у красавіку быў усплёск, калі паказчык упершыню з пачатку года перавысіў 200. У Брэсце і Віцебску адзначаны спад пасля актыўных сакавіка і красавіка.
У разлік прымаліся толькі здзелкі, у якіх прададзена кватэра цалкам (доля 1/1) у шматкватэрным доме, растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці. Здзелкі з долямі (1/2, 1/4 і г. д.) не ўлічваліся.