Top.Mail.Ru

Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў I паўгоддзі вырас на 21,3%

Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў I паўгоддзі вырас на 21,3 працэнта і склаў за 6 месяцаў 24 634 адзінкі, расказалі БелТА ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).


«Аднак гэтая лічба зманлівая, бо фактычны рост абумоўлены продажамі першага квартала гэтага года, а з красавіка на аўтамабільным рынку назіраецца стагнацыя, — звярнулі ўвагу эксперты. — З сакавіка істотна скарацілася колькасць банкаў, якія прапануюць крэдытаванне на куплю аўтамабіляў — як новых, так і з прабегам. Пры гэтым у Беларусі пачалі дзейнічаць новыя абмежаванні ў сегменце лізінгу пакупнікоў».
У чэрвені рынак новых аўтамабіляў паказаў падзенне ў параўнанні з леташнім вынікам: прададзена 3841 аўта, што на 13% ніжэй продажаў, ажыццёўленых афіцыйнымі дылерамі ў аналагічны перыяд мінулага гады.

Добрыя вынікі продажаў у мінулым месяцы паказалі брэнды, якія змаглі прапанаваць варыянты фінансавання пакупкі сваіх мадэляў. Пяцёрка лідараў застаецца нязменнай з пачатку года, на яе долю прыпадае амаль 90 працэнтаў рынку.

Тэндэнцыя да росту рынку электратранспарту працягвае набіраць абароты: у чэрвені прададзена 664 «зялёных» аўтамабіля, што склала больш за 17% ад продажаў усіх легкавых аўто за вылікам камерцыйнай тэхнікі. З улікам захавання бягучай падтрымкі развіцця сектара электрамабіляў у Беларусі можна прагназаваць далейшы рост іх колькасці ў краіне.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю