Top.Mail.Ru

Рынак працы, барацьба з анкалогіяй і беспілотныя сістэмы. Якія рашэнні прыняты Экаканамічным саветам СНД

Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД адбылося 27 лістапада ў Маскве, у ім узяла ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Пяткевіч, паведамляе БелТА.

«Вынікі добрыя, усе дакументы падпісаныя», — сказаў журналістам па выніках пасяджэння Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён адзначыў, што пад старшынствам Туркменістана ў гэтым годзе праведзена чатыры пасяджэнні Эканамічнага савета СНД. Цяпер старшынства ў органах Садружнасці пераходзіць да Узбекістана. 

На пасяджэнні ў Маскве ў вузкім фармаце кіраўнікі дэлегацый абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД. Зацверджана комплексная праграма, накіраваная на стварэнне агульнага рынку працы і рэгуляванне міграцыі рабочай сілы дзяржаў-дзельніц СНД. Дакумент накіраваны на выпрацоўку ўзгодненых падыходаў да рынку працы, садзейнічанне ўстойліваму развіццю дзяржаў-удзельніц СНД за кошт эфектыўнага выкарыстання рабочага патэнцыялу працоўных-мігрантаў і іх прафесійных навыкаў, забеспячэнне захавання гарантый у галіне занятасці і аховы працы. 

Членамі Эканамічнага савета адобраны праект Мемарандума аб супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД у галіне развіцця і выкарыстання беспілотных авіяцыйных сістэм у грамадзянскай авіяцыі. Дакумент вызначае прыярытэтныя кірункі кааперацыі ў гэтай сферы і прадугледжвае ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы, якая рэгулюе эксплуатацыю і развіццё дыстанцыйна пілатуемых авіяцыйных сістэм, а таксама забеспячэнне неабходнага ўзроўню бяспекі палётаў і авіяцыйнай бяспекі ў грамадзянскай авіяцыі. Праект Мемарандума плануецца прадставіць на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў СНД. 

  • Прынята рашэнне Эканамічнага савета СНД аб мерах сумеснага рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць на знешніх рынках. Дакумент падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі ініцыятывы аб запуску ў рамках Эканамічнага савета СНД механізмаў хуткага рэагавання на змены знешняй кан’юнктуры і пераарыентацыі гандлёвых патокаў. Рашэннем таксама прадугледжваюцца падрыхтоўка і прыняцце мер па развіцці супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у сферы прымянення тэхналогій штучнага інтэлекту і інавацый, сельскай гаспадаркі, прэферэнцыйных эканамічных зон. 

Таксама зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у галіне процідзеяння анкалагічным захворванням на 2027-2030 гады, які прадугледжвае мерапрыемствы па пяці ключавых кірунках: прафілактыка і супрацьракавая асвета, скрынінг і ранняя дыягностыка, аказанне медыцынскай дапамогі, кадравы патэнцыял і лічбавыя рашэнні, навука. Мяркуецца, што іх рэалізацыя дасць магчымасць выйсці на канкрэтныя медыка-дэмаграфічныя вынікі да 2030 года: павысіць выяўляльнасць пухлін на першай стадыі, знізіць смяротнасць ад злаякасных новаўтварэнняў і палепшыць якасць жыцця пацыентаў. 

Усяго Эканамічны савет СНД разгледзеў 17 пытанняў. Наступнае пасяджэнне плануецца правесці 12 сакавіка 2027 года ў Маскве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю