Рысавыя тэрасы Ляньхэ ў павеце Юсі, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), восенню паўстаюць ва ўсёй сваёй красе: шырокія палеткі пакрываюцца залатымі хвалямі саспелага рысу і прыцягваюць шмат турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гісторыя тэрас Ляньхэ ўзыходзіць да эпохі дынастыі Тан (618–907 гг.). Іх агульная плошча складае звыш 10 тысяч му (больш чым 714 гектараў), а самы высокі пункт знаходзіцца амаль на 900 метраў над узроўнем мора. У 2018 годзе тэрасы Ляньхэ як важная частка Рысавых тэрас у паўднёвых горных і ўзгорыстых раёнах Кітая былі ўключаны Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН (ФАО) у спіс сістэм сельскагаспадарчай спадчыны сусветнага значэння.