Top.Mail.Ru
272

Рытуальны бізнес як прыкрыццё. Мінчанін падмануў кліентаў на больш чым Br190 тыс.

Кастрычніцкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта ўстанавіў абставіны махлярства, учыненага ў асабліва буйным памеры. Аб гэтым паведамілі ў групе па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УСК па горадзе Мінску.


Сталічны бізнесмен на працягу года падманным шляхам выманьваў грошы ў кліентаў пад маркай вырабу помнікаў, добраўпарадкавання месцаў пахавання і куплі шынамантажнага абсталявання. 

У 2020-м 43-гадовы жыхар Мінска стварыў рытуальнае агенцтва, а ў 2023-м пашырыў сферу дзейнасці:  у яго кампаніі з’явіліся новыя паслугі, ён пачаў займацца тэхнічным абслугоўваннем аўтамабіляў. З гэтага часу ён актыўна заключаў дагаворы з патэнцыяльнымі пакупнікамі, прапаноўваючы паслугі не толькі па вырабе помнікаў, добраўпарадкаванні месцаў пахавання, але і куплі шынамантажнага абсталявання. Атрыманыя сродкі накіроўваліся ім на развіццё станцыі тэхнічнага абслугоўвання і асабістыя патрэбы.

Сваю кампанію мінчанін  аформіў на жонку, зрабіўшы яе фармальным дырэктарам. Гэта была толькі шырма: менавіта ён уводзіў у зман кліентаў, прыкрываючыся яе імем. Пры надыходзе агавораных тэрмінаў аплаты і выканання работ фігурант кожны раз знаходзіў усё новыя прычыны невыканання дагаворных абавязацельстваў. Абураныя дзеяннямі бізнесмена заказчыкі звярнуліся з заявамі ў праваахоўныя органы.

У ходзе расследавання ўдалося ўстанавіць, што са студзеня 2023 года па снежань 2024 года абвінавачаны завалодаў маёмасцю і грашовымі сродкамі індывідуальнага прадпрымальніка, пяці арганізацый і 19 фізічных асоб на суму больш чым Br190 тыс. Падчас допыту мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ва ўчыненым. Бізнесмену выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) КК. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю