Top.Mail.Ru

Рыжанкоў анансаваў напружаны міжнародна-дыпламатычны графік Лукашэнкі

Восень у графіку кіраўніка беларускай дзяржавы пройдзе з міжнародна-дыпламатычным акцэнтам. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.



«Акрамя мерапрыемстваў знешнепалітычнага характару непасрэдна ў нас (візіты на ўзроўні прэзідэнтаў, міністраў, кіраўнікоў парламентаў замежных дзяржаў), у Прэзідэнта будзе вельмі напружаны графік выязны. Гэта саміты ШАС, БРІКС, мерапрыемствы па лініі СНД, ЕАЭС», — расказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, восень у графіку кіраўніка дзяржавы будзе «міжнародна-дыпламатычная». «Больш з такім акцэнтам. Хоць па „двухстаронцы“ будзе таксама шмат цікавых візітаў да нас: і Афрыка, і Азія, і Цэнтральная Азія, краіны СНД», — дадаў міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю