Top.Mail.Ru
82

Рыжанкоў: Беларусь гатовая да дыялогу з Літвой, але не будзе фарсіраваць перагаворы

Беларусь гатовая да дыялогу з Літвой, але не будзе фарсіраваць перагаворы. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны».

«Мы даўно ўжо пазначылі сваю пазіцыю, ад яе мы не адыходзім. Мы гатовыя да дыялогу, мы гатовыя да разгляду любых пытанняў, якія цікавяць нашых грамадзян, грамадзян сумежных дзяржаў, бізнесменаў дзвюх краін, проста людзей, якім патрэбна адкрытая мяжа, патрэбныя паездкі ў абодва бакі па бытавых, службовых, культурных, гуманітарных ініцыятывах. Не мы закрывалі гэтую мяжу, не мы ўсталёўвалі гэты санкцыйны плот. Мы гатовыя да дыялогу», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Ён падкрэсліў, што Беларусь не мае намеру фарсіраваць перагаворы з літоўскім бокам. «Вось гэтая ўся валтузня з таго боку: трэба, не трэба, сказалі амерыканцы, не сказалі амерыканцы. Хай яны вызначаюцца, мы гатовыя. Але мы павінны разумець, калі, з кім размаўляць, на якім узроўні. Хай вызначаюцца, мы сваю пазіцыю пазначылі вельмі выразна. Мяч на іх баку, мы нічога фарсіраваць не збіраемся, у нас усё добра», — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. 

Недружалюбныя крокі, прынятыя Літвой, Максім Рыжанкоў назваў самаізаляцыяй і самаабмежаваннем ад вялікай еўразійскай прасторы. «Пакуль нейкія размовы незразумела наогул пра што, чаго і як. У мяне складваецца ўражанне, што гэта нежаданне з намі размаўляць. Гэта так, супакоіць сваю публіку ў краіне, што, маўляў, вы ад нас патрабуеце з беларусамі гаварыць — дык вось мы нейкага ўпаўнаважанага прызначылі, вось паставілі задачы нейкія. Насамрэч мы нічога гэтага не бачым. І не збіраемся гэта фарсіраваць», — падкрэсліў дыпламат.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю