Адносіны паміж лідарамі краін маюць ключавое значэнне для выбудоўвання беларуска-расійскіх сувязей. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў 10 чэрвеня ў Маскве на перагаворах з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае БелТА.
Максім Рыжанкоў нагадаў, што ў мінулым годзе адбылося 12 сустрэч прэзідэнтаў Беларусі і Расіі і 11 тэлефонных размоў паміж імі. У гэтым годзе ўжо адбылося тры сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, 11 разоў яны размаўлялі па тэлефоне. «Гэта сведчыць аб вельмі сур’ёзнай дынаміцы адносін, лідары трымаюць руку на пульсе, абменьваюцца меркаваннямі па шырокім міжнародным парадку дня», — сказаў ён.Максім Рыжанкоў таксама выдзеліў каардынацыю паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. «Ступень каардынацыі нашых дзеянняў проста не мае сабе роўных, калі мы паглядзім на іншыя дзяржавы», — канстатаваў ён.
Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што па лініі МЗС абедзвюх краін вядзецца цеснае ўзаемадзеянне. «Мы ж па лініі знешнепалітычных ведамстваў стараемся ў прынцыпе не адставаць ад нашых лідараў», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.