Top.Mail.Ru

Рыжанкоў: герб, сцяг, гімн — сімвалы, якія цэментуюць грамадства

Герб, сцяг, гімн - нязменныя атрыбуты любой дзяржавы. Пра гэта заявіў журналістам на цырымоніі ўшанавання дзяржаўных сімвалаў у Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.

«Герб, сцяг, гімн — нязменныя атрыбуты любой дзяржавы. Яны, як правіла, ва ўсіх краінах нясуць асаблівасці характару, традыцый, культуры. Для нас гэта сімвалы, у якіх закладзены самыя галоўныя ідэі нашай дзяржаўнасці, традыцый, культуры беларускага народа — міралюбнага, які імкнецца да працы, прыгожага, яркага», — адзначыў міністр.

Ён падкрэсліў значнасць правядзення такога роду мерапрыемстваў. «Важна, калі ў цябе ў сэрцы гэтыя сімвалы і ты знаходзіш час для таго, каб са сваімі сябрамі, знаёмымі або проста з беларусамі аб’яднацца ў такім адзіным парыве, у любові і павазе да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Такога роду мерапрыемствы цэментуюць нацыю», — упэўнены Максім Рыжанкоў.

На яго думку, такія цырымоніі спрыяюць таму, каб моладзь праніклася момантам, адчула глыбіню падзеі. Сцяг, герб, гімн сімвалізуюць краіну, яны будуць суправаджаць маладога чалавека ўсё жыццё.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю