Top.Mail.Ru

Рыжанкоў: Краінам ШАС важна правільна выкарыстоўваць багаты патэнцыял арганізацыі

Краінам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) важна правільна выкарыстоўваць багаты эканамічны, тэхналагічны, прамысловы патэнцыял арганізацыі, адзначыў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на Форуме ШАС па ўстойлівым развіцці ў Мінску, перадае БелТА.


«Сёння ШАС ператварылася ў аўтарытэтную рэгіянальную структуру і на справе становіцца апорай шматпалярнасці, дэманструючы сур’ёзную падтрымку сваім краінам за кошт сваіх пераваг. Гэта багаты эканамічны, тэхналагічны, прамысловы патэнцыял, а таксама чалавечы рэсурс, — сказаў Максім Рыжанкоў. — Мы павінны правільна задзейнічаць гэтыя перавагі, каб забяспечыць бясшвовае ўзаемавыгаднае перамяшчэнне тавараў і паслуг, рабочай сілы, капіталу, стварыць эфектыўныя транспартныя артэрыі і прамысловую кааперацыю на карысць развіцця нашых краін і народаў».

Па словах міністра, ШАС з самага пачатку будавалася на згодзе і раўнапраўі, на прынцыпах кансэнсусу і павагі. «Беспрэцэдэнтная колькасць глабальных выклікаў, пагроз уплывае на рэгіянальную бяспеку і стабільнасць. Сітуацыя, якая складваецца, дзе дамінуе права моцнага, а не сіла міжнароднага права, палітычны ціск, усё больш выразна паказвае на неабходнасць удасканалення дзейнасці шматбаковых механізмаў узаемадзеяння. У сувязі з гэтым відавочны запыт на шматпалярнасць, на справядлівае светаўладкаванне, у якім улічваюцца інтарэсы глабальнай большасці, а не толькі малой групы асобных дзяржаў», — адзначыў Максім Рыжанкоў.



Еўропа ва ўмовах далейшага скочвання да самаізаляцыі не можа ўжо пазіцыянаваць сябе як прагрэсіўная частка Еўразійскага рэгіёна, з’яўляючыся сёння крыніцай нестабільнасці і напружанасці, заўважыў ён. «Гэта ўсе мы бачым сёння з карцінак сродкаў масавай інфармацыі ў тым ліку. У сувязі з гэтым уяўляецца лагічнай стаўка на аб’яднанне дзяржаў, якія здольны весці дыялог на карысць міру, гармоніі і развіцця», — сказаў міністр.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю