Top.Mail.Ru

Рыжанкоў наведае Танзанію з афіцыйным візітам

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 28-29 красавіка наведае з афіцыйным візітам Танзанію, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС. 


«У праграме візіту — сустрэчы на ўзроўні ўрада, наведванне прамысловых зон, прасоўванне буйных інфраструктурных праектаў», — расказалі ў міністэрстве. 


Раней кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што Беларусь бачыць у Танзаніі надзейнага, перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Усходняй Афрыкі. «Асновай нашага ўзаемадзеяння можа і павінна стаць эканоміка. Давайце разам нарошчваць гандаль, аб’ёмы якога пакуль зусім невысокія», — заявіў беларускі лідар 10 красавіка, прымаючы даверчыя граматы ад замежных паслоў. 

Беларускі бок гатовы ў самыя кароткія тэрміны завяршыць работу над стварэннем сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У Беларусі таксама чакаюць прыезду старшыні Нацыянальнай асамблеі Танзаніі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю