Top.Mail.Ru

Рыжанкоў назваў аснову адносін Беларусі і М'янмы

Эканоміка і імкненне ўмацоўваць гандлёвыя сувязі

Асновай адносін Беларусі і М'янмы з'яўляецца эканоміка і імкненне ўмацоўваць гандлёвыя сувязі на карысць народаў дзвюх краін. Пра гэта на цырымоніі адкрыцця пасольства М'янмы ў Беларусі заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.

«Рухаючай сілай актывізацыі нашага ўзаемадзеяння, безумоўна, з’яўляецца дынамічны, практычны дыялог на вышэйшым узроўні. Чацвёрты за нядоўгі прамежак часу прыезд Прэзідэнта Мін Аун Хлайна ў Беларусь — найярчэйшае таму пацвярджэнне, — сказаў Максім Рыжанкоў. — У аснове нашых адносін з М’янмай ляжыць эканоміка і ўзаемнае імкненне ўмацоўваць гандлёвыя сувязі на карысць абодвух народаў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю