Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» падзяліўся меркаваннем аб тым, чаму Польшча перайшла ад канфрантацыі да дыялогу па пытаннях супрацоўніцтва на граніцы.
Па словах міністра, Польшча прадэманстравала Літве «жорсткі, нармальны прагматызм».
— Польшча лепш лічыць грошы, і Польшча рэальна хоча быць прадказальным партнёрам у выбудоўванні вельмі сур’ёзнага хаба на сваёй тэрыторыі — лагістычнага, транспартнага. Да чаго яны і імкнуцца, — адзначыў Максім Рыжанкоў.
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што мэтай ранейшай канфрантацыі на граніцы з Беларуссю было прыцягненне залішняй увагі з боку Еўрапейскага саюза, НАТА і асноўных партнёраў па гэтых арганізацыях для атрымання сур’ёзных фінансавых укладанняў — нібыта на прадухіленне пагрозы з Усходу.
— Сёння рашэнні прынятыя, грошы пачынаюць паступаць, асвойвацца, і Польшча цяпер паволі можа ад канфрантацыі адыходзіць да выбудоўвання дыялогу ў іншай плоскасці. Гэта вельмі прагматычныя людзі, — дадаў Максім Рыжанкоў.