Top.Mail.Ru

Рыжанкоў пра санкцыі: гэта падобна да самаізаляцыі Еўрасаюза

Увядзенне Еўрасаюзам новых санкцый падобна да самаізаляцыі ЕС, адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам семінара для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, паведаміла БелТА.


«Гэта ўсё вельмі падобна не на нейкую ізаляцыю Беларусі ці Расіі, а на самаізаляцыю Еўрапейскага Саюза. Таму што ад кожнага новага пакета санкцый горш за ўсё Еўрапейскаму Саюзу і яго грамадзянам», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, Еўрапейскі Саюз гэтымі санкцыямі ўжо загуляўся. «Мы ж усе бачым, наколькі самі жыхары Еўрапейскага Саюза пакутуюць ад таго, што яны аддаленыя ад рынкаў, ад адсутнасці нашых турыстаў у гэтых дзяржавах, ад танных і надзейных рэсурсаў, якія раней пастаўляліся», — сказаў міністр і дадаў, што краінам ЕС сёння нават камунікаваць з краінамі Азіі складаней. 

ЕС, адзначыў Максім Рыжанкоў, «застаецца самаабмежаваным на некаторай зусім невялікай тэрыторыі, дзе ён сёння знаходзіцца». «Для ўсіх відавочна, хто ў гэтай сітуацыі праз гэтыя санкцыі больш пакутуе», — сказаў ён, назваўшы палітыку ЕС абсалютна бяздумнай.

Разам з тым Беларусь працягвае супрацоўніцтва з Расіяй, велізарнай Еўразіяй, Афрыкай. «Еўразійскую прастору мы разам фарміруем як прастору стабільнасці, бяспекі, супрацоўніцтва, здымаючы перашкоды ў гандлі, руху тавараў і паслуг, людзей, знімаючы візавыя абмежаванні», — адзначыў Максім Рыжанкоў. 

Ён падкрэсліў, што ўведзеныя супраць краіны аднабаковыя прымусовыя меры адкрываюць новыя магчымасці для пошуку іншых партнёраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю