Альтэрнатывы перагаворам па Украіне не існуе. Захад пачынае лепш разумець пазіцыю Беларусі па ўстанаўленні міру ва Украіне. Аб гэтым міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
«Гэты трэнд мы ўжо даўно бачым: Прэзідэнта разглядаюць як чалавека, які вельмі добра разбіраецца ў бягучай абстаноўцы і сваім асабістым удзелам можа дапамагчы ў рэалізацыі мэт забеспячэння стабільнасці, бяспекі і міру. Прынамсі, у нашым рэгіёне — гэта дакладна. І з часам усё больш і больш гэта разуменне расце ў розных удзельнікаў гэтага працэсу, таму да Прэзідэнта звяртаюцца», — адзначыў Максім Рыжанкоў.
Міністр падкрэсліў, што кіраўнік беларускай дзяржавы гатовы ўсяляк садзейнічаць дасягненню міру паміж Расіяй і Украінай.
«Такія шчырыя размовы (маецца на ўвазе нядаўняя тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. — Заўвага БЕЛТА) дапамагаюць нашым партнёрам на Захадзе лепш зразумець сітуацыю, у якой мы знаходзімся, і, напэўна, больш пранікнуцца ідэяй, што альтэрнатывы надыходу міру ніякай няма. Ніякае прадаўжэнне канфлікту, ніякае начыненне ўзбраеннем або нейкімі рэсурсамі не здольны прывесці да мірнага ўрэгулявання. Трэба садзіцца за стол перагавораў і размаўляць. Вось галоўны пасыл Прэзідэнта», — звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.