Top.Mail.Ru

Рыжанкоў раскрыў падрабязнасці міжнароднага графіка Лукашэнкі, у тым ліку замежныя візіты

У бліжэйшы час у графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі будзе шэраг важных і цікавых міжнародных мерапрыемстваў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.


Часткова аб сваім будучым графіку кіраўнік дзяржавы расказаў 30 кастрычніка ў час адкрыцця ў Мінску новай Гарадской інфекцыйнай бальніцы. «У мяне бліжэйшыя два тыдні, акрамя міжнародных мерапрыемстваў, работа ў вёсцы, дзе я даручаў нешта зрабіць», — сказаў ён.

Максім Рыжанкоў падзяліўся дадатковымі падрабязнасцямі. «Будзе канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. Мы чакаем вельмі шмат цікавых гасцей і разлічваем, што кіраўнік дзяржавы прыме некаторых з іх. Потым будзе мерапрыемства па лініі АДКБ у Маскве. А затым мы чакаем вельмі цікавую паездку Прэзідэнта. Шматпланавую і даволі рознабаковую», — расказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю