Top.Mail.Ru

У Беларусі і Ірана ёсць шмат сфер для пашырэння супрацоўніцтва

Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Ірана характарызуецца канкрэтнымі справамі і лічбамі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы, паведаміла БелТА. 


«Вельмі добра, што па ўсіх кірунках супрацоўніцтва рух наперад ёсць. Ён характарызуецца канкрэтнымі справамі і канкрэтнымі лічбамі», — сказаў Максім Рыжанкоў. Кіраўнік МЗС адзначыў, што цяперашняя двухбаковая сустрэча можа прывесці адносіны Мінска і Тэгерана да яшчэ больш уражальных вынікаў.


Максім Рыжанкоў звярнуў увагу, што сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком МЗС Ірана, якая адбылася раней у гэты ж дзень, прайшла ў добразычлівай атмасферы, а размова атрымалася «практыка-арыентаванай».

«Цэлы шэраг вельмі цікавых, важных і нават маштабных ініцыятыў быў разгледжаны. Мы ўсе разумеем, як нам рухацца ў нашых адносінах», — канстатаваў кіраўнік МЗС Беларусі.


Максім Рыжанкоў дадаў што міністры замежных спраў Беларусі і Ірана маюць дастаткова добрую гісторыю двухбаковых сустрэч і абмену думкамі на розных міжнародных пляцоўках. «ШАС, БРІКС, Рух недалучэння — мы з вамі ўсюды вызначаем нейкія новыя кірункі для супрацоўніцтва, — падкрэсліў ён. — Я вельмі рады, што некалькі месяцаў таму ва Угандзе на сустрэчы міністраў (замежных спраў. — Заўв. БелТА) Руху недалучэння мы дамовіліся, што вы праведзяце афіцыйны візіт у Мінск».

Кіраўнік МЗС Ірана: ёсць шмат сфер для пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю

Ёсць шмат сфер для пашырэння супрацоўніцтва паміж Іранам і Беларуссю. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Абас Аракчы падчас сустрэчы ў вузкім складзе з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Максімам Рыжанковым.

Ён падкрэсліў, што шчыра рады наведаць Беларусь і падзякаваў за гасціннасць. «Я рады, што ў гэты няпросты на міжнароднай арэне час наведваю Беларусь і можна працягнуць наш дыялог», — падкрэсліў кіраўнік іранскага МЗС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю