Савет Міністраў абнавіў парадак правядзення юрыдычнай экспертызы, публічнага абмеркавання, маніторынгу і праверак у сферы нарматворчасці. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Дакумент накіраваны на рэалізацыю абноўленага закона ад 17 ліпеня 2018 года № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» і ўказа ад 16 красавіка 2026 года № 130 «Аб нарматворчай дзейнасці».
У пастанове актуалізаваны і аб’яднаны прававыя акты ўрада, якія рэгламентуюць пытанні правядзення публічнага абмеркавання праектаў, абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных актаў, прававога маніторынгу, праверкі выканання патрабаванняў да падрыхтоўкі і прыняцця нарматыўных прававых актаў.
Прадугледжана таксама ўдасканаленне парадку падрыхтоўкі праектаў прававых актаў, якія ўносяцца ў Савет Міністраў, для павышэння якасці такой работы.