Top.Mail.Ru
137

Саўмін адобрыў праект генеральнага пагаднення з Суданам аб прадастаўленні экспартных крэдытаў

Урад Беларусі адобрыў праект генеральнага пагаднення з Урадам Рэспублікі Судан аб прадастаўленні экспартных крэдытаў у якасці асновы для правядзення перагавораў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 красавіка 2026 года № 169, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, Міністэрства прамысловасці ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце генеральнага пагаднення і можа пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару. Таксама ведамства ўпаўнаважана на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта. 

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю