Top.Mail.Ru

Саўмін адобрыў праект Праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС

Савет Міністраў адобрыў праект Праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы па пераадоленні негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Праект Праграмы ва ўстаноўленым парадку будзе ўнесены ў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы. Папярэдняя праграма ў гэтай сферы рэалізоўвалася з 2019 па 2024 год і прызнана завершанай.

Праектам Праграмы прадугледжваецца: павышэнне даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі грамадзянам Беларусі і Расіі, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку з выкарыстаннем новых распрацовак; правядзенне абследаванняў адселеных (адчужаных) тэрыторый Беларусі і Расіі з мэтай іх вяртання ў гаспадарчы абарот, а таксама ўдасканаленне тэхналогій аграрнай вытворчасці; іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне рызык і забеспячэнне радыяцыйнай абароны насельніцтва.

Дзяржаўнымі заказчыкамі ад Беларусі вызначаюцца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (каардынатар), Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Запланаваны аб’ём фінансавання Праграмы на 2026—2030 гады складае 1998,3 млн расійскіх рублёў з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю