Top.Mail.Ru

Саўмін уводзіць раўнадолевы ўдзел бізнесу і дзяржавы ў расходах на стварэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, якой прадугледжаны раўнадолевы ўдзел бізнесу і дзяржавы ў расходах на стварэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Дакумент падрыхтаваны з мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, якія выдзяляюцца на фінансаванне (кампенсацыю) стварэння (захавання) працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю.

Пастановай прадугледжваецца:

• увядзенне ўмовы аб раўнадолевым удзеле бізнесу (50%) і дзяржавы (50%) у расходах на стварэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю (цяпер кампенсуецца 100% такіх расходаў);

• устанаўленне патрабавання да ўзроўню аплаты працы на працоўным месцы, якое ствараецца для чалавека з інваліднасцю, — не ніжэй за 150% мінімальнай заработнай платы;

• устанаўленне ўмовы для атрымання бюджэтнага фінансавання, зыходзячы з долі працуючых людзей з інваліднасцю, — не менш за 3% (цяпер фінансаванне выдзяляецца, калі колькасць новых працоўных месцаў, якія плануецца стварыць, перавышае 3%).

Гэтая ўмова не будзе распаўсюджвацца на выпадкі стварэння працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю ў сельскай мясцовасці і гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю