Top.Mail.Ru
248

Саўмін вызначыў памеры падтрымкі і субсідый спартыўным арганізацыям

Прэзідыум Савета Міністраў вызначыў памеры падтрымкі і субсідый спартыўным арганізацыям, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



Рашэнне прынята ў мэтах выканання пункта 6 указа ад 17 верасня 2025 года № 337 «Аб аказанні падтрымкі спартыўным арганізацыям». Дакументам вызначаны максімальна дапушчальныя памеры падтрымкі федэрацый і спартыўных клубаў у каляндарным годзе, атрыманай ад дзяржаўных арганізацый, і памеры субсідый для федэрацый і спартыўных клубаў на каляндарны год.

Максімальна дапушчальны памер падтрымкі для федэрацыі (Саюза, асацыяцыі) па прыярытэтных відах спорту, пералік якіх штогод зацвярджаецца Мінспортам (за выключэннем гульнявых відаў спорту), устаноўлены да19 050 базавых велічынь; па гульнявых відах спорту — да 35 715 базавых велічынь; па іншых відах спорту, а таксама для грамадскага аб’яднання «Беларуская спартыўная федэрацыя глухіх», Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту — да 9525 базавых велічынь.

Для клуба па гульнявых відах спорту, у структуры якога некалькі каманд, максімальны памер падтрымкі вызначаны да 23 810 базавых велічынь. Што датычыцца футбола, хакея з шайбай, то ён складзе да 23 810 базавых велічынь; баскетбола, валейбола, гандбола, міні-футбола (футзал), пляжнага футбола, хакея на траве — да 11 905 базавых велічынь; баскетбола 3×3, бейсбола, воднага пола, мотабола — да 5950 базавых велічынь; пляжнага валейбола — да 2975 базавых велічынь.

Для клуба па гульнявых відах спорту, які з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, заснавальнікам (заснавальнікамі) якой выступае дзяржаўная арганізацыя, максімальна дапушчальны памер падтрымкі складзе да 142 860 (футбол) і да 166 665 (хакей з шайбай) базавых велічынь; для клуба па негульнявых відах спорту (біятлон, веласіпедны спорт) — да 11 905 базавых велічынь.

Таксама вызначаны максімальна дапушчальны памер субсідый для кожнай з федэрацый, а таксама для клубаў па гульнявых і негульнявых відах спорту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю