Top.Mail.Ru

Саўмін вызначыў пералік арганізацый і інвестпраектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі МТК

Урадам вызначаны пералік арганізацый і інвестыцыйных праектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2026 года № 143» падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Указам прадугледжана будаўніцтва ў 2026-2028 гадах не менш як 73 малочнатаварныя комплексы ў адпаведнасці з пералікам арганізацый і інвестыцыйных праектаў, што вызначаецца Саветам Міністраў на падставе прапаноў аблвыканкамаў. Гранічны аб’ём фінансавання з аказаннем дзяржаўнай падтрымкі аднаго інвестыцыйнага праекта складае 27 млн рублёў, у тым ліку 2 млн рублёў на набыццё цялушак.

У сувязі з гэтым падрыхтавана пастанова Савета Міністраў, якая прадугледжвае вызначэнне пераліку арганізацый і інвестыцыйных праектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі МТК. Таксама вызначаны лімітавы максімальны кошт нецелі ў памеры 8,1 тыс. рублёў (з разліку жывой масы нецелі не менш як 500 кг), якая набываецца ў 2026 годзе для ўкамплектавання МТК для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю