Top.Mail.Ru

Саўмін зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве з Алжырам у галіне навуковых даследаванняў

Савет Міністраў зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Алжыра ў галіне навуковых даследаванняў, тэхналагічнага развіцця і інавацый. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Пагадненне падпісана 3 снежня 2025 года ў Алжыры ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У пагадненні вызначаны прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва: лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, біялагічныя, хіміка-фармацэўтычныя і медыцынскія тэхналогіі, інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці і іншыя.

Прадугледжана стварэнне сумеснай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, рэалізацыя сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, абмен вучонымі, экспертамі, даследчыкамі, аспірантамі, а таксама ўдзел у навуковых мерапрыемствах (канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, стажыроўках).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю