Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка чацвёрты раз прайграла ў фінале турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце, паведамляе БелТА.
Сёння ў вырашальным паядынку першая ракетка планеты ўступіла прадстаўніцы Латвіі Алене Астапенка, якая займае 24-е месца ў сусветным рэйтынгу.
У першай партыі беларуска ўвесь час даганяла саперніцу, але ўсё ж уступіла з лікам 4:6. У другім сэце ў Сабаленкі наогул нічога не атрымлівалася і яна амаль без барацьбы прайграла яго — 1:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 25 хвіліну.
На шляху да сённяшняга фіналу Сабаленка абыграла ў дзвюх партыях бельгійку Элізе Мертэнс (29-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:4, 6:1, а ў паўфінале таксама ў двух сэтах была мацнейшай за італьянскую тэнісістку Ясмін Пааліні (6) — 7:5,6. У мінулыя гады Арына Сабаленка тройчы выходзіла ў фінал гэтага турніру і таксама прайгравала сваім саперніцам — у 2022 і 2023 гадах польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак, а ў 2021-м — аўстралійцы Эшлі Барці.
Пераможца сёлетніх спаборніцтваў у Штутгарце зарабіла 142,6 тыс. эўра, 500 рэйтынгавых ачкоў, а таксама атрымала ў падарунак электрамабіль Porsche.