У фінале першая ракетка планеты сустракалася з амерыканкай Коры Гаўф, якая займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу, і перамагла ў трохсэтавым паядынку — 6:2, 4:6, 6:3. У актыве беларускі тры падачы на вылет, яна не дапусціла ніводнай двайной памылкі. Вырашальная гульня працягвалася 2 гадзіны 10 хвілін. У 13-й вочнай сустрэчы Арына Сабаленка сёмы раз абыграла Коры Гаўф. Цяпер у Арыны Сабаленкі 24 чэмпіёнскія тытулы на турнірах пад эгідай WTA.
На шляху да фіналу беларуска абгуляла трох прадстаўніц ЗША Эн Лі (39) — 7:6, 6:4, Кэці Макнел (72) — 6:4, 6:2, Хэйлі Баптыст (45) — 6:4, 6:4, кітайскую тэнісістку Цыньвень Чжэн (36, 36) перайграла другую ракетку свету прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну — 6:4, 6:3.
Пераможца сёлетніх спаборніцтваў у Маямі зарабіла больш як $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму ў фінальным паядынку Miami Open Арына Сабаленка абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).